Голас Расоншчыны — раённая газета Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1932 года. Заснавальнікі: Расонскі раённы выканаўчы камітэт і Расонскі раённы Савет дэпутатаў. Перыядычнае выданне друкуецца ў Наваполацкай тыпаграфіі.

Гісторыя 4 чэрвеня 1932 года выйшаў першы нумар раённай газеты пад назвай «Калектывіст Расоншчыны», які не захаваўся ў архівах.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні-кастрычніку 1943 года выдавалася раённая газета «Сацыялістычная праца» (12 нумароў) на базе Расонскай партызанскай брыгады імя Сталіна. Перыядычнае выданне выходзіла ў друкарні ў в. Тапары, якая зараз не існуе ў Янкавіцкім сельсавеце.

3 красавіка 1965 года стала выходзіць пад назвай «Камуністычны шлях».

За актыўны ўдзел у выхаванні працоўных, мабілізацыю іх на паспяховае выкананне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

3 1 студзеня 1991 года газета выходзіць пад назвай «Голас Расоншчыны». З цягам часу змянялася перыядычнасць. Раней газета выходзіла 2 разы на тыдзень (па аўторках на чатырох старонках, па пятніцах на шасці старонках) і 3 разы на тыдзень. У 2020 годзе перыядычнае выданне выходзіць на беларускай і рускай мовах адзін раз на тыдзень на 12 старонках.

Веснік Расоншчыны У структуры рэдакцыі раённай газеты «Голас Расоншчыны» ёсць праграма радыёвяшчання «Веснік Расоншчыны»Редакция районной газеты "Голос Россонщины" на BizInspectГолас Расоншчыны на партале «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»Веснік Расоншчыны // СМІ Беларусі. Вяшчанне вядзецца на беларускай і рускай мовахвыпуск радыёпраграмы «Веснік Расоншчыны» за 29.06.2015 // YouTube.

Рэдактары У. Сімураў (1965—1966), Г. Шаршнёў (1967—1973), Л. Галаўня (1973—2005), Алена Юр’еўна Кірылава.

Крыніцы

Літаратура Гартаючы падшыўкі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — С. 82-84. «Голас Расоншчыны» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. — С. 19-20.

Спасылкі Сайт газеты Учреждение "Редакция районной газеты "Голас Расоншчыны" и программа радиовещания "Веснiк Расоншчыны" Россонского районного исполнительного комитета, Россонского районного Совета депутатов, г.п.Россоны Витебской области // Архивы Беларуси

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Культура Расонскага раёна Катэгорыя:1932 год у Беларусі Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове