Паўднёва-Аўстралійскі ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, які месціцца ў горадзе Адэлаіда ў штаце Паўднёвая Аўстралія.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў сваім цяперашнім выглядзе ў 1991 годзе ў выніку зліцця Паўднёва-Аўстралійскага тэхналагічнага інстытута, заснаванага ў 1889 годзе як школа горнаруднай прамысловасці, і Паўднёва-Аўстралійскага каледжа вышэйшай адукацыі, заснаванага ў 1856 годзе.

У ліпені 2023 года ўніверсітэт пагадзіўся аб'яднацца да 2026 года з Адэлаідскім універсітэтам. Студэнты, якія распачнуць навучанне ў 2025 годзе і пазней, атрымаюць ужо дыплом аб'яднанага Адэлаідскага, а не Паўднёва-Аўстралійскага ўніверсітэта.

Структура Факультэт здароўя і працаздольнасці чалавека Факультэт клінічных навук і навук пра здароўе Факультэт бізнесу Факультэт творчасці Факультэт адукацыі Факультэт права і грамадскіх навук Факультэт прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі