Ніна Мікалаеўна Гурло (нар. , Мінск) — беларускі мастак. Дачка М. В. Гурло.
Біяграфія Нарадзілася 12 красавіка 1946 года ў Мінску.
Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года, член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1989 года.
Творчасць Працуе ў галіне сцэнаграфіі і станковай графікі. Створаныя Гурло касцюмы вылучаюцца разнастайнасцю, трапнасцю вобразных характарыстык, пранікненнем у стылёвыя асаблівасці эпохі, графічныя творы — тонкай пластычнасцю, гармоніяй ліній і лірызмам. Сярод асноўных работ: касцюмы да кінафільмаў «Прададзены смех» (198!), «Белыя Росы» (1983), «Восеньскія сны» (1987), «Шляхціц Завальня» (1994), «Сын за бацьку» (1995), «Масакра» (2010); да спектакляў: «У змроку» А. Дударава (1996), «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1997), «Шчаўкунок» А. Палешчанковай (1998), «» Б. Шоу (2002), «Опера жабракоў» Б. Брэхта (2004), «Васа» М. Горкага (2006), «Мачаха» А. Бальзака (2008). Аўтар серыі графічных лістоў «Настальгія» (1996), «Знакі задыяка» (2008—10) і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі