Прастаганімоз — глісная хвароба птушак, якая выклікаецца чарвямі сямейства .

Апісанне

Да прастаганімозу ўспрыімлівыя свойскія куры, гусі, качкі, дзікія вадаплаўныя птушкі, глушцы, курапаткі, фазаны, дразды, вераб’і, сарокі, шпакі і іншыя (канчатковыя гаспадары).

Ачагі інвазіі падтрымліваюцца ў прыродзе дзікімі птушкамі. Заражаюцца на прастаганімоз у канцы вясны і ў пачатку лета аліментарным шляхам (паяданне з кармамі інвазаваных стракоз і іх лічынак — 2-і прамежкавы гаспадар у развіцці прастаганімідаў).

Сімптомы

Хвароба праяўляецца парушэннем функцыі шкарлупінных і бялковых залоз з няправільным фарміраваннем яец. Куры нясуць яйцы з патончанай шкарлупой або без шкарлупы. Пры значнай інвазіі хворыя знясілены, пер’е ўскудлачанае, развіваецца перытаніт і птушкі гінуць.

Лячэнне і прафілактыка

У лячэнні выкарыстоўваюць чатыроххлорысты вуглярод, гексахлорэтан. Для прафілактыкі птушкафермы размяшчаюць на адлегласці ад вадаёмаў.

Крыніцы

Літаратура

Петроченко В. И. Котельников Г. А. Гельминтозы птиц. — 2 изд. — М., 1976 Демидов Н. В., Потёмкина В. А. Справочник по терапии и профилактике гельминтозов животных. — М., 1980

Катэгорыя:Трэматадозы Катэгорыя:Захворванні птушак Катэгорыя:Смактуны