Уладзімір Уладзіміравіч Кандрусевіч (нар. 1976, Мінск) — беларускі мастак, працуе ў станковым і манументальным жывапісе.

Сын беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча, па маці ўнук жывапісца Натана Воранава.

Скончыў манументальнае аддзяленне мастацкага факультэта БДАМ. Навучаўся ў Германіі, стажыраваўся ў Італіі, асвойваў ва Фларэнцыі жывапісныя прыёмы эпохі Адраджэння. Жыве ў Мінску. Член Беларуская саюза мастакоў.

Удзельнічаў у роспісе многіх беларускіх касцёлаў — у асноўным ствараў фрэскі. Працаваў у акадэмічных майстэрнях Міхаіла Савіцкага.

Творы станковага і манументальнага жывапісу экспанаваліся на беларускіх і міжнародных выставах. Асобныя творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі