«Дамавік» () — эстонскі балет у чатырох дзеях Эдуарда Тубіна. Першы нацыянальны эстонскі балет — артыкул Эстонія, раздзел «Музыка». Лібрэта напісала Эльфрыдэ Саарык. Балет цалкам створаны на аснове народных мелодый.
Прэм’ера адбылася 31 сакавіка 1943 года ў тэатры «Ванемуйнэ». Балет атрымаў сумную вядомасць у Эстоніі з-за савецкай «сакавіцкай бамбардзіроўкі» Таліна ў 1944 годзе, калі бамбаванне пачалося падчас паказу балета ў тэатры «Эстонія».
Катэгорыя:Балеты паводле алфавіта Катэгорыя:Тэатр Эстоніі