Кафу́э () — рака ў Афрыцы, у Замбіі, левы прыток ракі Замбезі.

Даўжыня ракі каля 1000 км. Плошча вадазборнага басейна — 140 000 км². Бярэ пачатак на водападзеле рэк Конга і ЗамбезіАфрика: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 637. — 672 с. с илл.. Цячэ ў нізкіх і забалочаных берагах, у сярэднім цячэнні на працягу 26 км — у вузкай цясніне. У 1974—1977 гг. на рацэ пабудавана дамба Ітэжы-Тэжы вышынёй 62 м, даўжынёй 1800 м і вадасховішча плошчай 390 км².

У даліне ракі ў 1950 годзе заснаваны нацыянальны парк Кафуэ. Каля ракі горад Кафуэ.

Літаратура  — С. 189. Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 637. — 672 с. с илл.

Спасылкі Kafue River // AfricanSeer Online Kafue River // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Замбіі Катэгорыя:Прытокі Замбезі