Раятынозы — глісныя хваробы птушак, якія выклікаюцца стужачнымі чарвямі з роду .
Узбуджальнікі
Узбуджальнікі раятынозаў — цэстоды з роду . Паразіты маюць галоўку, узброеную хабатком. Стробілы складаецца з мноства членікаў; даўжыня паразіта ад 20 см да 12 м.
Этыялогія
Да раятынозаў успрыімлівыя куры, індыкі, цацаркі, цецерукі, фазаны і іншыя. У хворых птушак паносы чаргуюцца з запорамі. Слізістыя абалонкі бледныя і жаўтушныя, грэбень і завушніцы пасінелыя. Пры значнай інвазіі куры часта садзяцца, хаваюць галаву пад крыло. У іх задышка, смага, паніжаны апетыт, зрэдку сутаргі.
Эпідэміялогія
Крыніцай інфекцыі з’яўляюцца хворыя птушкі. Яны заражаюцца пры паяданні мурашак— прамежкавых гаспадароў узбуджальнікаў хваробы. Найбольш хварэюць кураняты ва ўзросце 15 — 30 сутак у летне-асенні перыяд. Інвазія павялічваецца ў асенне-летні перыяд.
Захворванні людзей
Апісаны шматлікія выпадкі захворванняў у чалавека, выкліканых рознымі відамі роду , у тым ліку , , , , Жуков-Вережников Н. Н. — Многотомное руководство по микробиологии клинике и эпидемиологии инфекционных болезней (тома 1-10).
Дыягностыка
Дыягназ удакладняюць гельмінтаскапічнымі даследаваннямі.
Лячэнне і прафілактыка
Прафілактыкай з’яўляецца разрыў біялагічнай сувязі паміж птушкамі і прамежкавымі гаспадарамі. Птушак утрымліваюць ў клетках з сеткавай падлогай, робяць прафілактычную дэгельмінтызацыю. Пры лячэнні выкарыстоўваюць антыгельмінтыкі.
Крыніцы
Літаратура
Петроченко В. И., Котельников Г. А. Гельминты птиц. — М., 1976 Матевосян Е. М., Цестодозы животных — М., 1977
Катэгорыя:Цэстадозы Катэгорыя:Цэпені Катэгорыя:Захворванні птушак