Ізраільска-іранскія адносіны перажылі з 1940-х гадоў некалькі этапаў:
супрацьдзеянне Ірана плану падзелу Палестыны і ўступу Ізраіля ў ААН; пацяпленне ў адносінах, якое выразілася ў прызнанні Ізраіля дэ-факта і наладжванні эканамічных і ваенных сувязяў пры шаху Махамеду Рэзе Пехлеві; «халодны мір» у першае дзесяцігоддзе пасля ісламскай рэвалюцыі, падчас якога спыненне дыпламатычных адносін і ваяўнічая рыторыка Ірана ў дачыненні да Ізраіля спалучаліся з працягам таемных кантактаў і барацьбой з агульным ворагам — Іракам (у тым ліку ў рамках дамовы «Іран-контрас»); абвастрэнне канфлікту пасля 1990 года, абумоўленае зменай сусветных геапалітычных абставін, агульным паглыбленнем супрацьстаяння ісламскага і заходняга свету, пачаткам мірнага працэсу паміж Ізраілем і суседнімі арабскімі краінамі і намаганнямі Ірана развіваць уласную ядзерную праграму.
Акрамя непасрэдных узаемаадносін паміж дзяржавамі Іран і Ізраіль, карціну ірана-ізраільскіх адносін дапаўняе таксама супрацьстаянне гэтых дзяржаў унутраным і вонкавым ворагам, якія карыстаюцца падтрымкай другога боку. Для Ізраіля гэта ісламісцкія арганізацыі ХАМАС (у сектары Газа і на Заходнім беразе ракі Іардан) і «Хезбала» (ў Ліване), для Ірана — суніцкая арганізацыя «Джундала» і леварадыкальная «Арганізацыя маджахедаў іранскага народа».
Параўнальная характарыстыка Звесткі прыводзяцца паводле Сусветнай кнігі фактаў ЦРУ на 2017—2019 гады. ІзраільІранНасельніцтва (мільёнаў)8,42583,025Плошча (км²)21 9371 648 195Шчыльнасць насельніцтва (на км²)38450СталіцаІерусалімТэгеранНайбуйнейшы горадІерусалімТэгеранДзяржаўны ладпарламенцкая дэмакратыяісламская рэспублікаАфіцыйная моваІўрытПерсідская моваАсноўныя рэлігііІўдаізм 74,7 %, іслам 17,7 %, хрысціянства 2 %Іслам 99,4 % (шыіты 90—95 %, суніты 5—10 %)ВУП (доллары ЗША)317 млрд (36 400 на душу насельніцтва)1,64 трлн (20 100 на душу насельніцтва)
Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Ірана Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Ізраіля