«Часам не да законаў» () — выраз, публічна выкарыстаны Аляксандрам Лукашэнкам 10 верасня 2020 года, калі ён прадстаўляў перад супрацоўнікамі цэнтральнага апарату Генеральнай пракуратуры Беларусі новага генпракурора Андрэя Шведа.
Выраз быў выкарыстаны на фоне магутных пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, узурпацыі ўлады Лукашэнкам, палітычнага пераследу і катаванняў нязгодных. Гэтым выразам палітык фактычна даў дазвол на пачатак шырокамаштабных палітычных рэпрэсій супраць сваіх апанентаў. Цалкам выраз гучаў так:
Сёння фраза найчасцей выкарыстоўваецца дэмакратычнай апазіцыяй, каб падкрэсліць поўнае беззаконне, якое пануе ў Беларусі ў дачыненні да апанентаў рэжыму Лукашэнкі пасля 2020 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Крылатыя выразы Катэгорыя:Падзеі 10 верасня Катэгорыя:2020 год у Беларусі Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:Аляксандр Лукашэнка