Ві́ктар Іо́сіфавіч Рэне́йскі (нар. , ) — беларускі і малдаўскі вясляр на каноэ, трэнер. Двухразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, васьміразовы чэмпіён свету, ганаровы грамадзянін Бабруйска.

Біяграфія У 1986—1991 гадах 14 разоў станавіўся чэмпіёнам СССР. У 1985 годзе стаў двухразовым чэмпіёнам свету сярод юніёраў. У 1986 годзе стаў сярэбраным прызёрам на чэмпіянаце свету ў Манрэалі на каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м. У 1988 годзе на Алімпійскіх гульнях у Сеуле выйграў два залатыя медалі на каноэ-двойцы ў пары з Мікалаем Жураўскім на дыстанцыях 500 і 1000 м. У 1989—1991 гадах 8 разоў перамагаў і па адным разе здабываў сярэбраны і бронзавы медалі на чэмпіянатах свету на розных дыстанцыях.

У 1992 годзе Рэнейскі і Жураўскі не змаглі прайсці адбор у Аб’яднаную каманду на Алімпійскія гульні ў Барселоне. Пасля гэтага Рэнейскі стаў выступаць за Беларусь, а Жураўскі — за Румынію. У 1994 годзе Мікалай Жураўскі вярнуўся ў Малдову і ўгаварыў Віктара Рэнейскага выступаць за малдаўскую зборную. У 1995 годзе яны сталі сярэбранымі прызёрамі чэмпіяната свету ў Дуйсбургу на дыстанцыі 500 м, а ў 1996 годзе выйгралі сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў у Атланце ў той жа самай дысцыпліне.

У 1999—2002 гадах працаваў трэнерам у Харватыі, пасля стаў начальнікам нацыянальнай каманды Беларусі. З лістапада 2015 года галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Малдовы па веславанні на байдарках і каноэ.

У 1990 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Узнагароды

Ганаровы грамадзянін Бабруйска (1988) Ордэн Дружбы народаў (1988) Заслужаны майстар спорту СССР (1989) (1996)

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта Катэгорыя:Спартсмены СССР Катэгорыя:Спартсмены Беларусі Катэгорыя:Спартсмены Малдовы Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ СССР Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Беларусі Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Малдовы Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы народаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Бабруйска Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК