«Тацця́нка» — беларускі народны танец.

Музычны памер 2/4. Тэмп ад умеранага да жвавага. Выконваецца танец парамі і адной дзяўчынай — Таццянкай. Хлопцы па чарзе спяваюць куплеты аднайменнай песні і танцуюць перад дзяўчынай. Дзяўчына паказвае абыякавасць да хлопцаў, потым выбірае аднаго з іх. Былая партнёрка хлопца становіцца чарговай Таццянкай.

Танец зафіксаваны ў канцы XIX стагоддзя ў Дзісенскім павеце. У вёсцы Галачэва Чавускага раёна зафіксаваны варыянт танца, у якім дзве пары выканаўцаў, стоячы адна насупраць другой, выконвалі серыю хуткіх і дробных прыпаданняў да зямлі ў сінкапіраваным рытме, увесь час змяняючы ракурсы цел, а ў канцы танца пары мяняліся месцамі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Беларускія народныя танцы