Первіс Хасуэ Эступіньян Тэнорыа (; нар. ) — эквадорскі футбаліст, левы абаронца англійскага клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Эквадора.

Кар’ера Клубная Не зважаючы на тое, што ігрок паходзіць з горада Эсьмеральдас, ён у 2011 годзе далучыўся да акадэміі сталічнага клуба ЛДУ. Дэбютаваў у складзе клуба 1 лютага 2015 года ў матчы эквадорскага першынства супраць «Эль-Насьяналя», з'явіўшыся на пляцоўцы ў другой палове гульні. Клуб атрымаў перамогу ў тым хатнім матчы з лікам 1:0. Футбаліст адразу замацаваўся ў складзе клуба, і нават дэбютаваў у Паўднёваамерыканскім кубку, згуляўшы супраць венесуэльскай «Саморы» і аргенцінскага «Рывер Плейта». У наступным годзе абаронца дэбютаваў у Кубку Лібертадорэс.

29 ліпеня 2016 года ігрок далучыўся да англійскага «Уотфарда»«Watford snare trio of exciting young talent». WD Sport., аднак згуляць за клуб ён гэтак і не здолеў. Увесь час футбаліст знаходзіўся ў арэндах у шэрагу іспанскіх клубаў, як «Гранада», «Альмерыя», «Мальёрка» і «Асасуна». Першы свой матч у Ла-Лізе Эступіньян правёў 5 красавіка 2017 года ў нічыйнай сустрэчы супраць «Дэпартыва». Менавіта з «Асасунай» ігрок прыцягнуў да сябе ўвагу, бо клуб выступаў у найвышэйшым дывізіёне, а эквадорац меў месца ў асноўным складзе. У выніку, 16 верасня 2020 года правы на іграка былі набыты іспанскім «Вільярэалам». Як паведамлялася, кошт іграка склаў 15 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў«¡Bienvenido, Estupiñán!». Villarreal CF..

16 жніўня 2022 года Эступіньян падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Брайтанам энд Хоўв Альбіёнам»«Pervis Estupinan joins from Villarreal» . Brighton & Hove Albion.. Ужо праз чатыры дні ігрок упершыню апрануў кашулю каманды, замяніўшы на 63-й хвіліне матчу супраць «Вест Хэма Юнайтэд» Адама Лалану«West Ham 0-2 Brighton & Hove Albion: David Moyes 'concerned' by toothless start». BBC Sport.. 27 жніўня ігрок выйшаў у пачатковым складзе на матч супраць «Лідс Юнайтэду» (1:0) і не дазволіў супернікам пацэліць мяч у браму брайтанцаў.

Міжнародная 13 кастрычніка 2019 года Эступіньян дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Эквадора ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргенціны. Эквадорцы атрымалі знішчальнае паражэнне з лікам 6:1«Ecuador v Argentina game report». ESPN.. На Кубку Амерыкі 2021 года абаронца быў адным з ключовых футбалістаў зборнай, правёўшы ўсе 5 матчаў зборнай. У матчы супраць зборнай Перу Эступіньян учыніў галавую перадачу. У дадатак, абаронца быў уключаны ў сімвалічную зборную турніру«Uno por uno, el equipo ideal de la CONMEBOL Copa América 2021 elegido por el GET». Copa América.

Дасягненні «Вільярэаль»: Пераможца Лігі Еўропы: 2021

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Эквадора Катэгорыя:Ігракі зборнай Эквадора па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК ЛДУ Кіта Катэгорыя:Ігракі ФК Гранада Катэгорыя:Ігракі ФК Альмерыя Катэгорыя:Ігракі ФК Мальёрка Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна Катэгорыя:Ігракі ФК Вільярэал Катэгорыя:Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён