Бу́квіца лекавая (Betonica officinalis) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—90 см. Сцябло прыўзнятае ўнізе і прамое, чатырохграннае, апушанае жорсткімі валаскамі. Лісце простае, суцэльнае, апушанае, падоўжана-яйцападобнай формы, сэрцападобнае каля асновы, з тупой верхавінкай і гародчатым краем, на чаранках. Кветкі з 5 пялёсткамі, ліловыя, фіялетавыя, ружовыя з адценнямі. Плод — арэшак.
Цвіце ў чэрвені—верасні. Расліна мае непрыемны пах і горкая на смак.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока, Туніс), умераных зонах АзііBetonica officinalis L. // WFO Plant List. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна. Інтрадуктавана ў Афрыцы і Паўночнай Амерыцы.
Растуць у парках і садах, на ўзлесках і палянах, на лугах. Святлолюбівая расліна, добра пераносіць цень. Мезафіт і мезатроф.
Выкарыстанне Дэкаратыўная і лекавая расліна (вяжучы, жаўцягонны, адхарквальны, кроваспняльны і ранагаючы сродак). Мае алкалоіды, эфірны алей, дубільныя рэчывы. Выкарыстоўваюць сцябло, лісце, кветкі.
Падвіды Betonica officinalis var. algeriensis (de Noé) Ball, J. Linn. Soc., Bot. 16: 624 (1878) Betonica officinalis subsp. haussknechtii Nyman, Consp. Fl. Eur. Suppl. 2(2): 251 (1890) Betonica officinalis var. serotina (Host) Nyman, Consp. Fl. Eur. 577 (1881) Betonica officinalis subsp. skipetarum Jáv., Bot. Közlem. 19: 27 (1921) Betonica officinalis subsp. velebitica (A.Kern.) Nyman, Consp. Fl. Eur. Suppl. 2(2): 251 (1890)
Крыніцы
Літаратура
S. officinális (L.) Franch. (Betónica officinális L.) — Чистец лекарственный, Бýквица лекарственная // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. С. 423. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9.
Катэгорыя:Ясноткавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны