Ян Генрык Махульскі (; ,  — , , Польшча) — польскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, тэатральны рэжысёр і педагог.

У 1954 годзе скончыў Дзяржаўную вышэйшую акцёрскую школу ў Лодзі і ў 1971 годзе — Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу ў Варшаве. Выконваў ролі ў тэатрах Аполе, Любліна, Лодзі і Варшавы. Дэкан аддзялення акцёрскага майстэрства ў лодзінскай кінашколе.

Жонка — актрыса Галіна Махульска, сын — кінарэжысёр Юльюш Махульскі, які даваў яму ролі ва ўсіх сваіх фільмах.

Ён памёр ад сардэчнага прыступу ў Варшаве ва ўзросце 80 год. Пахаваны на Воінскіх могілках Павонзкі ў Варшаве.

Сыграў ролю Кенрыка Квінты ў фільме «Ва-банк» і «Ва-банк 2». На ягоным пахаванні грала музыка з фільма «Ва-Банк 2» — пахавальны марш і рэгтайм.