Дэніел Роўтан Крэйг (; нар. , , Чэшыр) — брытанскі акцёр і прадзюсар, найбольш вядомы дзякуючы ролі Джэймса Бонда.

У 16 гадоў Крэйг пераехаў у Лондан, дзе паступіў у Нацыянальны маладзёжны тэатр. Акцёрскую кар’еру пачаў у 1992 годзе з невялікіх фільмаў і серыялаў для брытанскага тэлебачання, і шэраг роляў прынёс акцёру некаторую вядомасць. У міжнародным маштабе публіка пазнаёмілася з будучым выканаўцам ролі Джэймса Бонда ў фільме «Лара Крофт: раскрадальніца магільняў» (2001), дзе Крэйг гуляў ролю суперніка Анджэліны Джалі — Алекса Уэста. Пазней Крэйг зняўся ў цэлым шэрагу даволі прыкметных фільмаў, сярод якіх гангстарская драма ўладальніка прэміі «Оскар» Сэма Мендэса «Пракляты шлях», фільм-біяграфія паэткі Сільвіі Плат «Сільвія» з Гвінет Пэлтрау, а таксама нашумелы палітычны трылер Стывена Спілберга дзе акцёр згуляў агента Масада.

Ролю, якая прынесла Крэйгу шырокую вядомасць, стала роля агента 007 Джэймса Бонда ў фільме «Казіно „Раяль“».