Эмерык Ча́пскі, Эмерык Аўгуст Гутэн-Ча́пскі (Эмерык Аўгуст Гутэн-Чапскі, ; , в.  — ) — польскі гісторык, палітычны дзеяч.

Біяграфія

З роду графаў Гутэн-Чапскіх, сын графа Караля Эмерыкавіча Чапскага.

У міжваеннай Польшчы ў 1925—1931 гг. быў старшынёй слонімскага аддзела Саюза землеўласнікаў з Беларускіх крэсаў. Уваходзіў у палітычную групоўку «віленскія кансерватары». У 1930 і 1935 г. выбіраўся дэпутатам («паслом») у польскі сейм.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 г. выехаў за мяжу, працаваў у польскіх дзяржаўных установах, застаўся ў эміграцыі. Даследаваў сувязі Рэчы Паспалітай з Італіяй. Сабраў багатую калекцыю старых карт Польшчы і ВКЛ, ініцыятар выдання «Каталога старых карт Польскай Рэчы Паспалітай у калекцыі Эмерыка Гутэн-Чапскага і іншых зборах» (1978).

Літаратура Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.

Спасылкі Emeryk Hutten-Czapski (1897—1979) // bs.sejm.gov.pl

Эмерык Аўгуст Катэгорыя:Віленскія кансерватары Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Палітыкі Польшчы