Ма́ртэн Стэ́келенбург (; нар. , , Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст. Прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Гуляў на пазіцыі брамніка.
Кар’ера «Аякс» Сваю футбольную кар’еру Стэкеленбург распачаў у клубе «Схотэн», а ў 15 гадоў трапіў у футбольную школу «Аяксу». Свой першы афіцыйны матч за амстэрдамскі клуб Мартэн правёў 24 лютага 2002 года супраць клуба «НАК Брэда». На працягу трох сезонаў з 2002 па 2005 гады Стэкеленбург не быў асноўным брамнікам «Аякса», ведучы пры гэтым канкурэнцыю за месца ў браме з Богданам Лобанцам, Джоўі Дыдуліцам і Хенкам Тымерам.
З сезона 2005—2006 гадоў Мартэн безумоўна заняў сталае месца ў браме клуба і на працягу трох гадоў яно не паддавалася сумневу. Тады пачалі сур’ёзна пагаворваць, пра тое, што ў Эдвіна ван дэр Сара на пасадзе брамніка зборнай Нідэрландаў з'явіўся годны зменшчык. Аднак у сезоне 2008—2009 гадоў новы галоўны трэнер «Аяксу» Марка ван Бастэн пасадзіў Стэкеленбурга на лаўку запасных, і ўсё часцей стаў давяраць месца ў складзе маладому Кенету Вермеру. З сыходам ван Бастэна і прыходам Марціна Ёля кар’ера Стэкеленбурга зноў пайшла ў гару. Ён не толькі вярнуўся ў аснову «Аяксу», але і стаў асноўным брамнікам зборнай Нідэрландаў.
«Рома» 2 жніўня 2011 года Мартэн падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Рома» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 годаAjax en AS Roma bereiken akkoord. ajax.nlOffiziell: AS Rom verpflichtet Torhüter Stekelenburg. transfermarkt.de. Сума ўгоды склала 6 млн еўра. 18 жніўня ігрок дэбютаваў за новы клуб у гасцявым матчы кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы супраць славацкага «Слована»La Roma resta a secco Lo Slovan la beffa. la Repubblica.
«Фулхэм» 3 чэрвеня 2013 года спартыўны дырэктар «Ромы» Франка Бальдзіні пацвердзіў, што клуб завяршыў здзелку з клубам Прэм’ер-Лігі «Фулхэмам» па продажы СтэкеленбургаTransfer news: Roma confirm Fulham deal for Maarten Stekelenburg. Sky Sports.. Праз некалькі дзён «Фулхэм» абвясціў, што з Мартэнам быў падпісаны чатырохгадовы кантракт за неназваную сумуStekelenburg Signs. Fulham FC.. 17 жніўня брамнік дэбютаваў у гасцявой гульні супраць клуба «Сандэрленд», дзе «Фулхэм» дамогся перамогі з лікам 1:0, аднак у другім тайме Мартэн атрымаў пашкоджанне і быў зменены на Дэвіда СтокдэйлаSunderland 0-1 Fulham. BBC Sport..
На сезон 2013—2014 гадоў ігрок вырашыў пераехаць да французскага чэмпіянату ў сувязі з вылетам «Фулхэма» ў Чэмпіёншып. 9 жніўня 2014 года была складзена дамова на арэнду, аднак у новым клубе Мартэн напачатку сезону не здолеў выцесніць са складу асноўнага брамніка клуба Даніэла Субашыча.
Міжнародная кар’ера У складзе нацыянальнай зборнай Нідэрландаў Стэкеленбург дэбютаваў 3 верасня 2004 года ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна, які скончыўся перамогай нідэрландскіх ігракоў з лікам 3:0.
Дасягненні «Аякс» Чэмпіён Нідэрландаў: 2004, 2011, 2021, 2022 Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2006, 2007, 2010, 2021 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2005, 2006, 2007
Нідэрланды Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2010
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Аяксу» Статыстыка на сайце voetbalstats.nl Статыстыка на сайце National Football Teams
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Харлеме Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Саўтгемптан Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан