Навукова-даследчы інстытут прамысловасці БССР (НДІП) — колішні навукова-даследчы інстытут у Беларусі, які існаваў 1929—1941 гг. Размяшчаўся ў будынку па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 1Спіс абанентаў менскай АТС. 1938.

Заснаваным рашэннем ад 20 сакавіка 1929 года з мэтай стварэння навуковай базы для індустрыялізацыі БССР і распрацоўкі пэўных праблем, звязаных з рацыяналізацыяй і далейшым развіццём (рэканструкцыяй) прамысловасці БССР. Беларускі навукова-даследчы інстытут прамысловасці як спецыяльнае навукова-даследчую ўстанову часова, да вырашэння агульнага пытання аб арганізацыі навукова-даследчай справы ў БССР падпарадкаваны Савету Народных Камісараў БССРХрестоматия по истории БССР 1917—1971.

Інстытут падтрымліваў цесную сувязь з адпаведнымі навукова-тэхнічнымі ўстановамі, праводзіць навукова-даследчую як тэарэтычную, так і практычную працу ў вобласці індустрыяльных навук, вывучэнні сыравіны і энергетычных рэсурсаў БССР яе эканомікі і арганізацыі прамысловасці, а таксама падрыхтоўку навуковых работнікаў у галіне прамысловасці.

Непасрэднымі задачамі дзейнасці інстытута былі: распрацоўка навуковых пытанняў у вобласці тэхнічных навук на аснове пераважна беларускіх матэрыялаў і вывучэнне магчымасці практычнага ўжывання ў БССР асобных дасягненняў навукі; вывучэнне мясцовай сыравіны і магчымасці яе тэхнічнай перапрацоўкі, а таксама ўтылізацыі пабочных прадуктаў і адкідаў вытворчасці; усебаковая навуковая распрацоўка пытанняў, звязаных з хімізацыяй рэспублікі; вывучэнне пытанняў эканомікі і арганізацыі беларускай прамысловасці і геаграфічнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў і інш. З 13 лістапада 1929 года перададзены ў падпарадкаванне Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі БССР, з 3 красавіка 1932 года — Народнага Камісарыята лёгкай прамысловасці БССР, з 2 кастрычніка 1934 года — Народнага Камісарыята мясцовай прамысловасці БССР.

Крыніцы

Катэгорыя:Навуковыя інстытуты Беларусі Катэгорыя:1929 год у Мінску Катэгорыя:Рэвалюцыйная вуліца (Мінск)