Мельбурнскі каралеўскі тэхналагічны інстытут () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.

Агульная характарыстыка Заснаваная ў 1887 годзе, вучэльня пачыналася як вячэрняя школа, якая прапаноўвала заняткі ў галіне мастацтва, прыродазнаўчых навук і тэхналогій у адказ на прамысловую рэвалюцыю ў Аўстраліі. Гэта быў прыватны каледж больш за сто гадоў, перш чым стаць дзяржаўным універсітэтам у 1992 годзе. З гадавым прыбыткам каля 1,5 мільярда аўстралійскіх долараў гэта адзін з самых багатых універсітэтаў Аўстраліі. Ён займае 15-е месца ў свеце па мастацтву і дызайну і ўваходзіць у 130 лепшых універсітэтаў свету.

Структура Школы Бухгалтарскага ўліку, інфармацыйных сістэм і ланцугоў паставак Архітэктуры і горадабудаўніцтва Мастацтва Бізнеса і права Камп'ютарных тэхналогій Дызайну Эканомікі, фінансаў і маркетынгу Інжынерыі Адукацыі Моды і тэкстылю Здароўя і біямедыцынскіх навук Глабальных, гарадскіх і сацыяльных студый Медыяў і камунікацый Нерухомасці, будаўніцтва і кіравання праектамі Прыродазнаўчых навук Менеджменту

Каледжы Каледж бізнесу і права Каледж дызайну і сацыяльнага кантэксту Каледж прафесійна-тэхнічнай адукацыі Каледж прыродазнаўства, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі