Канстанцін Васілевіч Фралоў (, Кіраў, РСФСР — , Масква, Расія) — расійскі вучоны ў галіне машыназнаўства. Акадэмік Расійскай АН (1984, чл.-кар. з 1976), УАСГНІЛ (1985) і шэрагу замежных акадэмій. Замежны член НАН Беларусі. Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія Скончыў Бранскі інстытут транспартнага машынабудавання (1956). З 1975 года — дырэктар Інстытута машыназнаўства АН СССР, у 1985—1996 гадах — віцэ-прэзідэнт АН СССР (з 1991 года — Расійскай акадэмія навук).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэорыі вібрацыйнай тэхнікі і тэхналогіі, узаемадзеянні нелінейных вагальных сістэм з крыніцамі энергіі, праблемах машыназнаўства. Ленінская прэмія 1988. Дзяржаўная прэмія СССР 1986.

Асноўныя працы Теория вибрационной техники и технологии. М., 1981 Колебания оболочек в жидкости. М., 1983 Взаимодействие нелинейных колебательных систем с источниками энергии. М., 1985 Наука в стратегии развития. М., 1991.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Акадэмікі УАСГНІЛ