Масавыя пратэсты ў Бангладэш пачаліся ў чэрвені 2024 года і працягваліся да жніўня.

Перадгісторыя З 2009 года на чале ўрада краіны знаходзілася Шэйх Хасіна, дачка першага прэм’ера Бангладэш Муджыбура Рахмана, чыя партыя «Авамі ліг» узначаліла рух за незалежнасць. Яго самога разам са сваякамі застрэлілі падчас спробы перавароту ў 1975 годзе. У студзені 2024 года Шэйх Хасіна пераабрана на чацвёрты тэрмін, апазіцыя байкатавала выбары.

У краіне існавала сістэма квот, якая рэзервуе да 30% дзяржаўных пасад для членаў сем’яў ветэранаў, што змагаліся ў вайне за незалежнасць Бангладэш у 1971 годзе. Праціўнікі сістэмы назвалі яе дыскрымінацыйнай і што яна прыносіць карысць прыхільнікам Хасіны. На фоне пратэстаў у 2018 годзе быў выдадзены ўрадавы цыркуляр аб адмене квот. Дэманстрацыі пачаліся ў адказ на прызнанне Вярхоўным судом незаконнасці гэтага цыркуляра.

Ход падзей З чэрвеня 2024 года Бангладэш ахапілі пратэсты студэнтаў універсітэтаў. Дэманстранты патрабавалі змены традыцыйнай квотнай сістэмы ў сферы найму на працу ў дзяржаўныя органы.

Спачатку незадаволенасць захоўвалася толькі ў інтэрнеце, дзе карыстальнікі сацыяльных сетак заклікі да «яшчэ аднаго 2018 года». Першыя акцыі пратэсту былі арганізаваны ў пачатку чэрвеня, у асноўным ў сталіцы Дацы. Пазней яны былі спынены з-за Ід-уль-Адха і летніх вакацый. 1 ліпеня студэнцкія дэманстрацыі аднавіліся. Адначасна выкладчыкі дзяржаўных універсітэтаў аб’явілі забастоўку ў знак пратэсту супраць новай універсальнай пенсійнай схемы. Спачатку да акцый далучыліся дзяржаўныя ўніверсітэты, а затым і прыватныя. 7 ліпеня пратэстоўцы пачалі агульнанацыянальную блакаду аўтамабільных і чыгуначных дарог.

Пасля актаў гвалту з боку сілавікоў пратэстны рух пашырыўся, стаў больш палітызаванымі. Урад зачыніў усе навучальныя ўстановы, абвясціў агульнанацыянальны каменданцкі час, прыцягнуў да падаўлення беспарадкаў армію і адключыў Інтэрнэт, што фактычна ізалявала Бангладэш ад астатняга свету .

У пачатку жніўня лідары пратэстоўцаў разгарнулі кампанію «Рух несупрацоўніцтва». Мэта — адстаўка кабінета Шэйх Хасіна.

Як паведамляе Reuters, станам на 20 ліпеня колькасць загінулых складае не менш за 114 чалавек. 3 жніўня ў ходзе вулічных сутычках у горадзе Сілхет загінула больш за 100 чалавек.

Прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна 5 жніўня падала ў адстаўку і паляцела на верталёце ў Індыю. Тысячы людзей уварваліся ўнутр «Ганабхабана» — рэзідэнцыі прэм'ер-міністра.

Камандуючы арміяй Вакер-Уз-Заман аб’явіў аб стварэнні часовага ўрада.

Паводле афіцыйнах інфармацыі, у ходзе падзей загінула 708 чалавек.

Крыніцы

Катэгорыя:Жнівень 2024 года Катэгорыя:Пратэсты 2024 года Катэгорыя:Ліпень 2024 года Катэгорыя:Чэрвень 2024 года Катэгорыя:Гісторыя Бангладэш