Уладзімір Віктаравіч Ткачо́ў (нар. ) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020).
Біяграфія Нарадзіўся у вёсцы Нізок (Уздзенскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1967 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1974 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучань Л. Лапчынскага, Г. Вашчанкі, М. Данцыга. Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце ў 1974—1976 і 1978—1982 гадах.
Член Саюза масткоў БССР з 1978 года. Жыве ў Мінску.
Творчасць У мастацкіх выстаўках Уладзімір Ткачоў прымае ўдзел з 1976 года. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога і манументальнага мастацтва, станковым жывапісе. Творы мастака на тэмы рэлігіі, чарнобыльскай катастрофы, сучаснасці, вечнасці, мудрасці чалавечага быцця вылучаюцца своеасаблівым адлюстраваннем этычных праблем, перададзеных вострай гратэскавай мовай.
Сярод асноўных прац Уладзіміра Ткачова: габелены «Музыка» ў будынку Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1976, у сааўтарстве); «Беларусь — край родны» ў рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску; габелены «Беларусь» для былога пасольства СССР у Вашынгтоне (беларуская прадстаўнічая зала); вітражы «Песні Беларусі» і «Поры года» ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1978, у сааўтарстве з В. Нямцовым); вітражы «Зямля Уздзенская» і жывапіснае пано «Знакамітыя людзі Уздзеншчыны» ў будынку Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея (1986); жывапісныя палотны «Алегорыя лета» (1978), «Вечнае» (1980), «Тайная вячэра» (1990), «Вячэрняя рыбная лоўля з канцэртам Вато» (1996), «Прыбыццё», «Галгофа» (1997), «Стаўка» (2000), «Новая Галгофа» і «Эпіцэнтр развіцця» (2002); трыпціхі «Ф. Скарыне прысвячаецца» (1988) і «Паўлюк Трус» (1993).
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза масткоў, фондах Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Музеі Беларускага Палесся ў Пінску.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Году малой Родины посвящается // Сайт Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Вядомы асобы, ураджэнцы вёскі Нізок // Віртуальны музей Паўлюка Труса на сайце Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса Белорусские художники-юбиляры // Сайт БДАТУ Владимир Степан История одной фотографии художника Владимира Ткачева // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі