AVGP (Armored Vehicle General Purpose), пазней LAV I — сямейства канадскіх бронетранспарцёраў-амфібій.
Гісторыя У 1974 годзе канадскія ваенныя запусцілі праграму па распрацоўцы лёгкай браняванай машыны. Быў праведзены конкурс сярод розных прататыпаў розных кампаній, па выніку якога перамагло сямейства машын ад General Motors Diesel (пазней General Dynamics Land Systems). Браневікі былі заснаваны на шасціколавай версіі швейцарскага Mowag Piranha I і сталі першым пакаленнем лёгкіх бронемашын кампаніі.
У канцы 1970-х браневікі сямейства AVGP былі прыняты на ўзбраенне Канады. Машыны выкарыстоўваліся да 2005 года, калі былі зняты з эксплуатацыі. Некаторыя БТРы былі перададзеныя ўзброеным сілам іншых краін і паліцыі. У прыватнасці, машыны выкарыстоўваліся Сербіяй і Уругваем.
Працягам развіцця праекта сталі браневікі 8×8 LAV II.
Варыянты Cougar Выкарыстоўваецца ў якасці вучэбна-трэніровачнай машыны, машыны разведкі і агнявой падтрымкі Экіпаж з трох чалавек Вежа ад брытанскай разведвальнай машыны FV101 Scorpion (76-мм гармата)
Grizzly
Прызначаны для перавозкі аддзялення пяхоты Экіпаж з трох чалавек Усталявана вежа Cadillac-Gage
Husky Браніраваная эвакуацыйная машына Экіпаж з двух чалавек
Крыніцы
Катэгорыя:Бронетранспарцёры