Мінскі форум — штогадовая міжнародная канферэнцыя па Беларусі, прысвечанае пытаннем палітыкі, эканомікі і грамадства. На мерапрыемстве разглядаюцца працэсы палітычных, эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў у Беларусі, а таксама адносіны з суседнімі краінамі. Форум заснаваны ў 1997 годзе Райнерам Лінднерам. Галоўны арганізатар — Нямецка-беларускае таварыства.

Партнёрамі па супрацоўніцтве Мінскага форуму з’яўляюцца Фонд імя Фрыдрыха Эберта, Фонд імя Конрада Адэнаўэра, Фонд нямецка-польскага супрацоўніцтва, Рабочая група па Беларусі, Беларуская суполка «Разам», Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS), Беларускі моладзевы хаб, Еўрапейская Радыя для Беларусі і іншыя.

Канферэнцыя праводзілася ў лістападзе ў Мінску, але на фоне пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе яна прайшла ў анлайн-фармаце. У наступныя гады форум праводзіўся ў Вільнюсе, Варшаве, Бруселі і Берліне.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт „Was ist das Minsk Forum?“ (Deutsch-belarussische Gesellschaft)

Катэгорыя:Канферэнцыі Катэгорыя:Беларуска-нямецкія адносіны Катэгорыя:Падзеі ў Мінску