Bull — бронеаўтамабіль з V-вобразным корпусам, распрацаваны сумеснымі намаганнямі кампаній Ceradyne, Ideal Innovations Inc. (I-3) і Oshkosh Corporation.

Створаны ў рамках конкурса MRAP II у 2007 годзе, які быў абумоўлены патрэбай стварыць машыну, абароненую ад прыдарожных бомб. Папярэднее пакаленне браневікоў, як паказаў вопыт вайны ў Іраку, не здольна супрацьстаяць выбухам самаробных выбуховых прылад без дадатковых камплектаў броні.

Кампанія Oshkosh вырабіла для бронеаўтамабіля шасі незалежнай сістэмай падвескі TAK-4 і камп’ютэрнае абсталяванне Commercial Off the Shelf (COTS).

Аўтамабіль важыць каля 40 тысяч фунтаў і каштуе каля 500 000 долараў (у тры разы больш, чым Humvee ).

Крыніцы

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка ЗША