Сцяг Мазамбіка — дзяржаўны сімвал Рэспублікі Мазамбік, сучасны сцяг быў прыняты 1 мая 1983 года. Сцяг Мазамбіка — адзіны ў свеце сцяг, на якім ёсць выява сучаснай зброі — аўтамат Калашнікава.

Нацыянальны сцяг мае пяць колераў: чырвоны, зялёны, чорны, залаціста-жоўты і белы. Колеры абазначаюць: чырвоны — супраціў каланіялізму, ўзброеную барацьбу за незалежнасьць і абарону суверэнітэту; зялёны — раслінныя багацці краіны; чорны — Афрыканскі кантынент; залаціста-жоўты — мінеральныя багацці краіны; белы — справядлівасць барацьбы Мазамбіцкага народа за мір

Катэгорыя:Сцягі дзяржаў