Спаборніцтвы па валейболе на Гульнях XXXIII Алімпіяды ў Парыжы адбудуцца з 27 ліпеня па 11 жніўня 2024 года. Валейбольныя турніры будуць праходзіць у выставачным цэнтры «Пары Экспа Портэ дэ Версаль», а матчы па пляжным валейболе — у парку Марсава поле.
Кваліфікацыя У валейбольных турнірах Алімпійскіх гульняў выступяць па 12 каманд. Фармат кваліфікацыі аднолькавы для мужчынскіх і жаночых зборных: 6 пуцёвак у Парыж-2024 былі разыграны на алімпійскім кваліфікацыйным турніры, яшчэ 5 удзельнікаў вызначыліся па рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі валейбола (FIVB) у чэрвені 2024 года ў наступным парадку:
лепшыя па рэйтынгу зборныя пяці кантынентаў, якія яшчэ не адабраліся на Алімпійскія гульні, лепшыя зборныя, якія яшчэ не адабраліся на Алімпійскія гульні, па сусветным рэйтынгу незалежна ад кантынента. Зборныя Францыі, якія прадстаўляюць краіну-арганізатара Гульняў, у кваліфікацыі не ўдзельнічалі.
Катэгорыя:Спаборніцтвы на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 Катэгорыя:Валейбол на Алімпійскіх гульнях Катэгорыя:2024 год у валейболе