«Мой горад старажытны, малады» (1972) — манументальнае палатно беларускага мастака Мая Данцыга. На карціне выяўлена панарама г. Мінска 1960-х гадоў. Карціна знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Кампазіцыя палатна ўключае ў сябе практычна ўвесь гістарычны цэнтр горада: Траецкая гара, будынак Тэатра оперы і балета, Верхні горад з кафедральным саборам, від на Камуністычную вуліцу з тэлевышкай і аб’екты горада, якія яшчэ будуюцца. Карціна Мая Данцыга захоўвае і аблічча не ацалелай да нашых дзён самай старажытнай мінскай Халоднай сінагогі, пабудаванай яшчэ ў канцы XVI стагоддзя і знесенай падчас рэканструкцыі горада ў 1965 годзе. Яна адлюстравана ў ніжнім правым куце. Мастак пісаў яе па памяці.

Крыніцы

Катэгорыя:Карціны беларускіх мастакоў Катэгорыя:Творы 1972 года Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Творы Мая Данцыга Катэгорыя:Мінск у культуры і мастацтве