Тэрмы Ціта () — публічныя лазні (тэрмы), пабудаваныя ў Рыме ў 80 годзе н. э. імператарам Цітам.
Комплекс тэрмаў прыкладна 125×120 м размяшчаўся на Эсквіліне, на тэрыторыі, дзе раней знаходзіўся Залаты дом Нерона. Ёсць здагадка, што тэрмы Ціта з’яўляюцца перабудовай тэрмаў, якія існавалі на тэрыторыі Залатога дома. Пазней побач з імі былі пабудаваны больш маштабныя тэрмы Траяна.
Тэрмы рамантавалі ў першай палове II стагоддзя н. э. пры Адрыяне і затым у 238 годзе (у Год шасці імператараў)Hist. Aug. Max. et Balb. I. Затым комплекс паступова прыйшоў у заняпад. Значныя часткі будынка яшчэ стаялі ў XVI стагоддзі, калі Андрэа Паладыа замаляваў план комплексу. Знойдзеная ў развалінах тэрмаў гранітная чаша знаходзіцца ў Бельведэрскім дворыку ВатыканаВиктор Сонькин. «Здесь был Рим. Современные прогулки по древнему городу». Из-во Corpus, 2015. Глава «Бани».
Тэрмы Ціта былі распісаны мастаком Фабулам. Яго фрэскі, да канчатковага разбурэння, скапіраваў французскі гравёр Нікола Понс, які апублікаваў іх у кнізе «Апісанне лазняў Ціта» («Description des bains de Titus», Paris, 1786). Беларускі мастак Францішак Смуглевіч і італьянскі архітэктар Вінчэнца Брэна таксама рабілі замалёўкі роспісаў. Па гэтых малюнках стварыў размаляваныя акварэллю афорты Марка Карлоні. Цяпер гэтыя ўнікальныя лісты захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага музея ў ВаршавеDoering B. Pompeji an der Alster. Nachleben der Antike um 1800. — Hamburg: Museum für Kunst und Gewerbe, 1995. — S. 29—33.
Падобныя выявы, у прыватнасці, паслужылі крыніцай развіцця арнаменту гратэску ў заходнееўрапейскім выяўленчым мастацтве XVIII—XIX стагоддзяўLecture 12 — The Creation of an Icon: The Colosseum and Contemporary Architecture in Rome as author at YALE HSAR 252 — Roman Architecture with Professor Diana E. E. Kleiner.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Старажытнарымскія тэрмы ў Рыме Катэгорыя:Руіны ў Рыме Катэгорыя:Будынкі і збудаванні, пабудаваныя ў 80 годзе