Рэмка Эвенепул (; нар. г., Алст, Фламандскі рэгіён) — бельгійскі шашэйны велагоншчык.

Біяграфія Пачаў сваю спартыўную кар’еру ў якасці футбаліста. Ва ўзросце пяці гадоў далучыўся да бельгійскага «Андэрлехта». Калі яму было адзінаццаць гадоў, перайшоў у маладзёжную акадэмію нідэрландскага ПСВ Эйндховен, але ва ўзросце чатырнаццаці гадоў зноў вярнуўся ў «Андэрлехт». Паспеў згуляць за зборную Бельгіі ва ўзроставай катэгорыі U15 і U16.

Пасля шэрагу няўдач і расчараванняў у 2017 годзе перайшоў у веласпорт, у якім выступаў яго бацька, Патрык Эвенепул. У красавіку дэбютаваў у сваёй першай гонцы, а праз два месяцы атрымлівае сваю першую перамогу.

У ліпені 2018 года атрымаў перамогі ў індывідуальнай і групавой гонках на Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў. Праз чатыры дні падпісвае прафесійны кантракт з камандай Quick-Step Floors на два гады. У верасні ў той жа ўзроставай катэгорыі становіцца чэмпіёнам свету ў індывідуальнай і групавой гонках.

У пачатку жніўня 2019 года атрымаў першую перамогу на гонцы Сусветнага тура UCI — Класіцы Сан-Себасцьяна.