Беларус-05 — першы мотаблок, які выпускаўся з 1985 года на Мінскім трактарным заводзе.

Прызначаны для выканання ворыва лёгкіх глеб, баранавання, культывацыі, міжраднай апрацоўкі бульбы і буракоў, кашэння траў у садках і агародах, на прышкольных і прысядзібных участках, транспартавання грузаў.

На мотаблоках усталёўваліся аднацыліндровыя чатырохтактныя бензінавыя рухавікі УД-15 і УД-25 з паветраным астуджэннем. Працоўны аб’ём рухавіка — 245 см3. Намінальная магутнасць 3,7 кВт (5 к. с.).

Выкарыстоўвалася механічная ступеністая каробка перадач. Муфта счаплення — фрыкцыйная. Мотаблок мае дыферэнцыял. Колы ад аўтамабіля Луаз.

Мотаблок мае залежны вал адбору магутнасці для працы з актыўнымі прыладамі. Намінальная частата кручэння махавіка 1000 аб/хвіл.

Крыніцы

Літаратура Kitchen-garden tractor // "Soviet Military Review", No. 10, October 1981. page 28

Катэгорыя:Трактары МТЗ