Flo — дадатак для адсочвання менструальнага цыклу, авуляцыі і цяжарнасці, а таксама сімптомаў перыменапаўзы, распрацаваны кампаніяй «Flo Health, Inc.».

Кампанія Кампанія «Flo Health, Inc.» створана Дзмітрыем і Юрыем Гурскімі ў 2015 годзе ў Беларусі. Асноўны офіс распрацоўкі кампаніі затым перамясціўся ў Вільню, а іх галаўны офіс знаходзіцца у Лондане.

У 2024 годзе кампанія прыцягнула $200 млн інвестыцый і ацэньваецца ў $1 млрдtechcrunch.com. Дадаткам па жаночым здароўі, які выпусціла кампанія, штомесяц актыўна карыстаецца 68 млн чалавек.

Крыніцы

Катэгорыя:Жаночае здароўе Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android