Cartoon Network (CN, літар. з англ. — «сетка мультфільмаў») — амерыканскі мультыплікацыйны тэлеканал, адзін з найбуйнейшых у свеце тэлеканалаў для дзіцячай аўдыторыі. Уваходзіць у карпарацыю Warner Bros. Discovery і з’яўляецца часткай Warner Bros. Entertainment. Вяшчанне вядзецца ў фармаце высокай выразнасці 1080i. Падчас начнога эфіру вяшчае Adult Swim — блок мультсерыялаў для больш дарослай аўдыторыі.

Гісторыя

1992—2004 1 кастрычніка 1992 года запусціўся Cartoon Network ў ЗША, першым мультсерыялам паказаным на канале была кароткаметражка Rhapsody Rabbit з Вясёлыя мелодыі. Першапачаткова па тэлеканале паказваліся мультфільмы ад студый: Warner Bros, MGM і Hanna-Barbera. Канал першапачаткова вяшчаў у кабельных сетках у Нью-Ёрку, Філадэльфіі, Вашынгтоне, Даласе і Дэтройце. Да моманту запуску ў базе было 8500-гадзін мультфільмаў. Таксама Cartoon Network кантраляваў аднайменным праграмным блокам на "TNT". Cartoon Network быў першым дзіцячым кругласутачным каналам у ЗША.

Да канца 1994 года Cartoon Network стаў «пятым па папулярнасці кабельным каналам у ЗША».

У 1996 годзе Turner Broadcasting System аб’ядналася з Time Warner (якая запусціла Nickelodeon і ім жа валодала да 1986 года). Зліццё дазволіла выкарыстоўваць усе мультфільмы ад Warner Bros.

У 1997 годзе з’явіўся анімэ блок «Toonami». Блок прапаноўваў такія анімэ як: Робатэк, Громакошкі, Сэйлар Мун, Tenchi Muyo!, Mobile Suit Gundam Wing, Dragon Ball Z і т. п.

18 чэрвеня 2001 года Бэці Коэн, якая займала пасаду прэзідэнта Cartoon Network з моманту яе заснавання, пакінула кампанію з-за творчых рознагалоссяў з Джэймі Келнерам, тагачасным кіраўніком Turner Broadcasting. 22 жніўня 2001 года Джым Сэмплс быў прызначаны генеральным дырэктарам і выканаўчым віцэ-прэзідэнтам канала, замяніўшы Бэці. «Adult Swim» стартаваў 2 верасня 2001 года з эпізодам Хатняе відэа, блок першапачаткова трансляваўся па нядзелях вечарам і з паўторамі па чацвяргах. Першапачаткова сетка складалася з Харві Бердман, МорЛаб 2021, Cowboy Bebop, Шоў Брака, Aqua Teen Hunger Force і Касмічны прывід.

3 кастрычніка 2003 года блок «Cartoon Cartoon Friday» быў перайменаваны ў «Friday».

2004—2010 У 2004 годзе на Cartoon Network з’явіліся тры новыя мультсерыяла: Megas XLR, Фостэр: Дом для сяброў са свету фантазій і Hi Hi Puffy AmiYumi. 14 чэрвеня 2004 года адбыўся рэбрэндынг, які ўключыў у сябе цалкам новую версію лагатыпа і новы слоган: «This is Cartoon Network!»

У 2005 годзе стартавалі яшчэ пяць мультсерыялаў: жыццё і прыгоды Джуніпер Лі, лагер Лазло, Робатбой, Мой сябар — малпа і Бэн-10.

Джым Сэмплс сышоў са сваёй пасады 9 лютага 2007 года пасля панікі ў Бостане, выкліканай адсылкамі ў Aqua Teen Hunger Force. 2 мая 2007 года Сцюарт Снайдэр быў названы пераемнікам Джыма.

У траўні 2009 года Cartoon Network прадставіў блок з жывымі акцёрамі пад назвай «CN Real», у якім з’явіліся такія праграмы: The Othersiders, Survive This, BrainRush, Destroy Build Destroy, Dude, What, Bobb’e Says, Happen і Bobb’e Says.

З 2010 года 29 мая 2010 года быў прадстаўлены новы фірмовы стыль, а таксама новае афармленне і слоган «Check it!». 27 снежня 2010 года Adult Swim пашырыўся на адну гадзіну, і час яго пачатку быў перанесены з 22:00 да 21:00 па ўсходнім часе.

30 сакавіка 2012 года быў вернуты блок «Cartoon Planet», па якім трансляваліся старыя мультфільмы 1990-х і 2000 — х гадоў.

6 сакавіка 2014 года Сцюарт Снайдэр быў адхілены ад пасады прэзідэнта і галоўнага аперацыйнага дырэктара «Turner Animation», «Young Adults» і «Kids Media» пасля рэструктурызацыі. 16 ліпеня 2014 года Крысціна Мілер была прызначаная яго пераемніцай на пасадзе прэзідэнта і генеральнага дырэктара «Cartoon Network», «Adult Swim» і «Boomerang». 21 кастрычніка 2014 года «Cartoon Network», у тым ліку «CNN» і «Boomerang», былі адключаныя ад амерыканскага тэлевізійнага правайдэра Dish Network з-за рознагалоссяў па кантрактах, аднак праз месяц каналы былі адноўлены.

22 кастрычніка 2016 года кампанія AT&T заключыла здзелку па набыцці Time Warner за 108,7 млрд даляраў. Зліццё было адобрана федэральнымі органамі 12 чэрвеня 2018 года, і было завершана праз 2 дні, а назва Time Warner была зменена на WarnerMedia.

У канцы 2019 года Крысціна Мілер пакінула WarnerMedia. Майкл Оўвэлін заняў пасаду часовага прэзідэнта Cartoon Network.

З 1 ліпеня 2019 года Том Ашэйм стаў прэзідэнтам «Warner Bros. Global Kids, Young Adults і Classics», курыруючы «Cartoon Network», «Boomerang», «Adult Swim» і «Turner Classic Movies».

Зыход з Беларусі і Расіі 9 сакавіка 2022 года кампанія Warner Bros. Discovery спыніла вяшчанне сваіх тэлеканалаў, у тым ліку і Cartoon Network, на тэрыторыі Расіі і Беларусі (у апошняй краіне працягваюць вяшчанне астатнія тэлеканалы кампаніі, за выключэннем яшчэ аднаго дзіцячага тэлеканала — Boomerang), таксама спыніў працу расійскі сайт канала — cartoonnetwork.ru.на тэрыторыі краін СНД, Прыбалтыкі, Украіны, Грузіі вяшчанне канала на рускай мове працягваецца.

З 1 жніўня 2022 года Cartoon Network перастаў перакладаць мультсерыялы, а з 20 сакавіка 2023 года тэлеканал стаў выбарачна перакладаць праграмы на рускую мову.

У траўні 2023 года тэлеканал выйшаў на спадарожнікі пад новай назвай «Cartoon Network CAAC» (Цэнтральная Азія і Каўказ), аднак ліцэнзія пакуль што не была перайменаваная і тэлеканал застаецца юрыдычна пад старай назвай.

Крыніцы

Катэгорыя:Тэлеканалы ЗША Катэгорыя:Cartoon Network Катэгорыя:Тэлеканалы WarnerMedia