Anoa — бронетранспарцёр з колавай формулай 6x6, распрацаваны інданезійскай кампаніяй PT Pindad.

Гісторыя Распрацоўка Anoa пачалася ў 2003 годзе. Папярэднікам машыны стаў БТР APR-1V, прадстаўлены ў 2004 годзе. Бранявік выраблены на шасі грузавіка Isuzu.

У 2006 годзе кампанія Pindad пачала распрацоўку бронетраспарцёра з колавай формулай 6х6. У пачатку 2007 года машына прайшла выпрабаванні. Афіцыйная прэзентацыя машыны прайшла на выставе Indo Defense & Aerospace 2008.

Апісанне Пры распрацоўцы машыны выкарыстоўвалася манакокавая канструкцыя корпуса, якая складаецца з бранявой сталі. Браня выраблена фірмай PT Krakatau Steel і адпавядае стандартам STANAG 4569 (узровень 3), вытрымліваючы трапленне куль калібра 5,56 і 7,62 мм.

Спецыяльная для Anoa распрацавана асаблівая сістэма падвескі на тарсіённай балцы. Усталяваныя французскі шасціцыліндравы дызельны рухавік з турбанаддувам Renault MIDR 062045 і нямецкая аўтаматычная каробка перадач ZF S6HP502 (6 перадач пярэдняга ходу і адна задняга).

Аконныя і аглядныя блокі куленепрабівальныя, пярэднія вокны дадаткова абаронены браняванымі аканіцамі. Дэсантнае аддзяленне разлічана на 5 чалавек. Дадатковае абсталяванне складаецца з радыёстанцыі VHF/FM, сістэмы ўнутранай сувязі экіпажа і прыёмаперадатчыка GPS. У задняй частцы аўтамабіля таксама была ўстаноўлена відэакамера, якая дапамагае кіроўцу ехаць заднім ходам.

Базавае ўзбраенне прадстаўлена 12,7-мм буйнакаліберным кулямётам, 7,62-мм кулямётам агульнага прызначэння або 40-мм аўтаматычным гранатамётам.

Аператары БТР стаіць на ўзбраенні Інданезіі, Бангладэш, Брунея, Ганы, Пакістана, Саудаўскай Аравіі, Усходняга Тымора.

Крыніцы

Спасылкі PINDAD Anoa 6x6

Катэгорыя:Бронетранспарцёры