Кейт Дуглас (; нар. года, Нью-Ёрк, Нью-Ёрк) — амерыканская плыўчыха, якая спецыялізуецца ў комплексным плаванні, плаванні брасам і кролем. Алімпійская чэмпіёнка 2024 года на дыстанцыі 200 метраў брасам, 11-разовая чэмпіёнка свету (4 разы ў 50-метровых басейнах і 7 разоў у 25-метровых).

На чэмпіянаце свету 2022 года, які праходзіў у Будапешце, заваявала тры бронзавыя медалі, два з якіх былі ў эстафетах, у тым ліку і змешанай. У тым жа годзе на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе, які праходзіў у Мельбурне, выйграла пяць залатых, тры з якіх былі ў эстафетах і два сярэбраныя медалі.

На чэмпіянаце свету 2023 года ў Фукуоку заваявала 6 медалёў рознай вартасці (уключаючы два золаты), 4 з якіх былі ў эстафетах.

На чэмпіянаце свету 2024 года ў горадзе Доха заваявала 5 медалёў, у тым ліку золата на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем і ў змешанай камбінаванай эстафеце 4×100 метраў.