Барытабето́н — цяжкі бетон, у якім запаўняльнікам з’яўляецца барыт або барытавая руда ці іх сумесь з металічнай стружкай, чыгунным шротам і іншымі матэрыяламі.

Ужываюць барытабетон для стварэння канструкцый і элементаў канструкцый сцен, падлогі і столі ў памяшканнях, дзе патрабуецца абарона ад гама-выпраменьвання і іншых блізкіх па спектры выпраменьванняў. Таксама яго выкарыстоўваюць для пакрыцця і ізаляцыі ў хімічных вытворчасцях, дзе існуе ўздзеянне кіслот, шчолачаў і некаторых іншых хімічна актыўных рэчываў.

Крыніцы

Літаратура

Баритобето́н // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1977. — Т. 1 : А — Борона. — С. 358. — 542, с., арк. іл. : іл., табл., портр., карти с.

Спасылкі Баритовый бетон

Катэгорыя:Бетон