Янка (Іван Іванавіч) Галубовіч (псеўд. Янка Баравы; , в. Пранчэйкава, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі празаік, публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Пранчэйкава Маладзечанскага раёна. Скончыў Мінскі эканамічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у савецкіх і дзяржаўных установах г. Маладзечна, на заводзе «Электрамодуль».

Член СБП з 1995 года. Член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Памёр года. Пахаваны на могілках в. Дубравы Маладзечанскага раёна.

Творчасць Публікаваўся з 1950-х гг. на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку. Аўтар кніг, пераважна для дзяцей «Па родных сцяжынках» (Мінск, 1990), «Гром на світанку» (Мінск, 1992), «Пастарайся стаць чалавекам» (Мінск, 1993), «Зязюлька дзетак шукала» (Мінск, 1994), «У бары на світанку» (Мінск, 1995), «Гронка каліны» (Мінск, 1997), «Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць» (Мінск, 2001, 2013), «Янотавы абяцанкі» (Мінск, 2001), «Ад студзеня да студзеня: Каляндар прыроды» (Мінск, 2003, 2013), «Стрэл за дзвярыма» (Мінск, 2004), «Пяюць жаваранкі» (Мінск, 2005), «Хто рукавічку згубіў» (Мінск, 2012), «Дзівосы роднай прыроды» (Мінск, 2012), «Вавёрчыны кватаранты» (Мінск, 2015), «Шчодрая вавёрка» (Мінск, 2015).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі