Дзяржаўны Сцяг Сейшэл - прыняты 18 чэрвеня 1996 года. Блакітны колер на сцягу адлюстроўвае неба і мора, якія атачаюць Сейшэльскія астравы, жоўты - сонца, якое надае лёгкасць быцця, чырвоны колер адлюстроўвае ў сімвалічнай форме адзінства людзей і іх імкненне працаваць дзеля міру, адзінства і любові, белы ўяўляе вяршэнства права, зялёны - зямлю і навакольную жывую прыроду.
Колеры сцяга Сіні Жоўты Чырвоны Белы Зялёны RGB 0-63-135 252-216-86 214-40-40 255-255-255 0-122-61 HTML #003F87 #FCD856 #D62828 #FFFFFF #007A3D
Гісторыя Першапачатковы сцяг быў прыняты 29 чэрвеня 1976 года. Прыкладна праз год пасля гэтага адбыўся пераварот і быў прыняты сцяг Аб'яднанай народнай партыі Сейшэлаў, які праіснаваў да 1996 года.
Катэгорыя:Сцягі дзяржаў Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Сейшэльскіх Астравоў