Гістарычная палітыка, або палітыка памяці — кіраванне масавымі ўяўленнямі аб мінулым з боку ўладаў. У сучасных дзяржаў яна набыла сістэматызаваны і мэтанакіраваны характар, прадугледжваючы фарміраванне (канструяванне) і падтрыманне пэўных гістарычных уяўленняў у грамадстве і на знешнепалітычнай арэне.
Тэрмін узнік у 80-я гг. ХХ стагоддзя ў ФРГ. Яго паходжанне было звязана з навуковымі і грамадскімі дыскусіямі пра ролю нацысцкай спадчыны ў сацыяльным абліччы Германіі.
Вылучаюцца тры падыходу да разумення гістарычнай палітыкі сучасных дзяржаў: Інтэрпрэтацыйны. Разглядае як працэс пераацэнкі і рэінтэрпрэтацыі падзей мінулага, які ініцыюецца палітычным ці сацыяльным актарам (дзяржава, палітычная партыя, супольнасць навукоўцаў і інш.). Інструментальна-кан’юнктурны. Разглядае яе як свядомае выкарыстанне гісторыі ў якасці інструмента ў палітычнай барацьбе. Прадугледжвае актыўнае прымяненне СМІ і тэхналогій палітычнага маніпулявання. Сістэмны. Мяркуе факт «канкурэнцыі» двух розных версій гісторыі: масавай (цыркулявалай у грамадскай свядомасці) і дзяржаўнай (трансляванай палітычнымі элітамі).
Гл. таксама Гістарычная палітыка Беларусі
Літаратура
Катэгорыя:Гістарычная палітыка