7 Up («Севен Ап») — гандлёвая марка газаванага напою са смакам лімона і лайма, які не ўтрымлівае кафеіну. Правы на распаўсюд дадзенага прадукту захаваны фірмамі Dr Pepper Snapple Group (у ЗША) і PepsiCo (за межамі ЗША). У 1934 годзе напой стаў безалкагольным, да гэтага ў яго дадавалася невялікая доза алкаголю.

Гісторыя 7 Up створаны Чарльзам Лейперам Грыгам, які ў 1920 годзе заснаваў кампанію The Howdy Corporation для вытворчасці вынайдзенага ім лёгкага напою з апельсінавым смакам пад назвай Howdy. Аднак Грыгу было цяжка канкураваць з панавалым на рынку ЗША Orange Crush, і вынаходнік засяродзіўся на напоях з водарамі лімона і лайма. У 1929 годзе ён выйшаў на рынак з новым напоем пад назвай Bib-Label Lithiated Lemon-Lime Soda (неўзабаве пераназваным у 7 Up Lithiated Lemon Soda), у склад якога ўваходзіў цытрат літыя. Уяўленне аб тым, што літый спрыяе растварэнню ўратаў, назапашванне якіх у арганізме лічылася прычынай шматлікіх хвароб, прывяло да з'яўлення мноства «тонікаў», і 7 Up стаў найбольш вядомым з іх. Цытрат літыя быў выключаны са складу напою толькі ў 1950 годзе, пасля забароны на яго прымяненне ў ЗША.

У 1978 годзе Філіп Морыс набыў гандлёвую марку 7 UP і ў 1986 годзе прадаў яе двум кампаніям: міжнародную частку PepsiCo, а амерыканскую — групе фірмаў Hicks & Haas.

У 1988 годзе 7 UP быў аб'яднаны з Dr. Pepper, а ў 1995 годзе сумесную кампанію купіў Cadbury Schweppes.

У 2008 годзе Dr Pepper Snapple Group аддзялілася ад фірмы Cadbury Schweppes.

У 2018 годзе Dr Pepper Snapple Group аб'ядналася з Keurig Green Mountain у Keurig Dr Pepper.

Крыніцы

Катэгорыя:Безалкагольныя напоі