Цэпені, або саліцёры. — С. 298 (Cyclophyllidea) — атрад стужачных чарвей падкласу . Дарослыя асобіны з’яўляюцца ўнутранымі паразітамі стрававальнай сістэмы млекакормячых (у тым ліку чалавека) і птушак, а часам таксама рэптылій і земнаводных. Аднак іх лічынкі таксама могуць паразітаваць у тканках і органах.

Апісанне Цела даўжынёй ад долей мм да 20 метраў, пляскатае, стужкападобнае, складаецца з асобных членікаў (ад 3 — 4 да некалькіх тысяч).

Сколекс мае чатыры прысоскі і звычайна верхавінны хабаток з кручкамі (часам, аднак, можа быць рэдукаваным або часткова рэдукаваным). Прысоскі таксама часта ўзброеныя невялікімі кручкамі. Органаў дыхання, кровазвароту і стрававання няма. Ежа засвойваецца паверхняй цела. Палавыя пратокі адкрываюцца ў палавы сінус па краі сегментаў. Тупіковая матка часам можа распадацца на асобныя мяшкі. Напоўненыя яйцамі членікі маткі адлучаюцца ад стробілы.

Жыццёвы цыкл У жыццёвым цыкле ёсць адзін прамежкавы гаспадар, у якім развіваецца пузырчатый цэркоід (які адрозніваецца ў розных відаў). Аднак свабодна жывучай лічынкавай стадыі няма. Калі прамежкавым гаспадаром з’яўляюцца членістаногія (у выпадку відаў і ), то цэркоід прымае форму цыстыцэркоіда. У пазваночных, аднак, могуць сустракацца цыстыцэркоіды (у ) і цыстыцэрка (у і цэпеняў), цэнур (у і ) і цыстыцэрка (у ).

Таксанамія

На 4 лістапада 2023 года ў атрадзе вылучалі наступныя сямействы:

Fuhrmann, 1899 Braun, 1900 Cholodkovsky, 1902 Braun, 1900 Railliet & Henry, 1909 Poche, 1926 Stiles, 1896 Spassky & Spasskaya, 1973 Ariola, 1899 Looss, 1910 Fuhrmann, 1936 Johri, 1959 Ludwig, 1886

Значэнне Паразітуюць у органах і тканках паўзуноў, птушак, млекакормячых жывёл і чалавека (канчатковыя гаспадары). Узбуджальнікі цэстадозаў.

Меры барацьбы Разрыў цыкла развіцця паразіта (дэгельмінтызацыя, знішчэнне прамежкавых гаспадароў, ізаляцыя ад іх успрыімлівых да інвазіі жывёл.

Крыніцы

Літаратура

Жизнь животных. Т. 1. Беспозвоночные. — М., 1968 Гинецинская Т. А., Добровольский А. А. Частная паразитология: Паразитические простейшие и плоские черви. — М., 1978

Катэгорыя:Цэпені Катэгорыя:Атрады жывёл