Ханс-Хуберт Фогтс (; нар. , Бютген, Паўночны Рэйн-Вестфалія), больш вядомы як Берці Фогтс () — нямецкі футбаліст (абаронца) і трэнер. Чэмпіён свету 1974 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ. Чэмпіён Еўропы як гулец (1972) і як трэнер (1996).

Клубная кар’ера Берці Фогтс пачаў свой шлях у футболе ў 1959 годзе ў складзе дзіцячай каманды «Бютгена». У складзе гэтага клуба ён выступаў да пераходу ў «Барусію» (Мёнхенгладбах) у 1965 годзе. У гэтай камандзе ён і правёў усю сваю кар’еру на высокім узроўні, выступаючы на пазіцыі правага абаронцы. У 70-х гадах ён быў адным з ключавых гульцоў каманды. За гульнявыя якасці Фогтс атрымаў мянушку «Тэр’ер». За кар’еру ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Германіі, адзін раз выйграў кубак краіны і двойчы Кубак УЕФА. Усяго за кар’еру Берці Фогтс правёў 419 матчаў і забіў 32 мяча ў чэмпіянаце Германіі, таксама на яго рахунку 64 гульні і 8 мячоў у еўракубках. Кар’еру гульца Берці Фогтс завяршыў у 1979 годзе.

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Спасылкі Легенды кубка свету

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Германіі Катэгорыя:Трэнеры зборнай Азербайджана па футболе Катэгорыя:Трэнеры зборнай Нігерыі па футболе Катэгорыя:Трэнеры зборнай Шатландыі па футболе Катэгорыя:Трэнеры зборнай Кувейта па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Баер 04 Катэгорыя:Трэнеры зборнай Германіі па футболе