Універсітэт імя Дж. Кёрціна () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Перт у штаце Заходняя Аўстралія.
Агульная характарыстыка Універсітэт названы ў гонар Джона Кёрціна, прэм'ер-міністра Аўстраліі падчас Другой сусветнай вайны, і з'яўляецца буйнейшым універсітэтам Заходняй Аўстраліі. Мае пераважна інжынерна-тэхнічны профіль, хоць мае таксама шырокую прапанову навучання і ў іншых галінах ведаў. Ён быў створаны ў 1986 годзе на базе Заходне-Аўстралійскага тэхналагічнага інстытута, які існаваў з 1966 года.
Структура Факультэт навук пра здароўе Факультэт бізнесу і права Факультэт гуманітарных навук Факультэт прыродазнаўства і інжынерыі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі