Чорны арнатус (Hyphessobrycon megalopterus) — від трапічных прэснаводных прамянёвапёрых рыб з сямейства .
Апісанне Даўжыня цела да 3,5 см, зрэдку да 4,5 см. Афарбоўка самцоў цёмная з вялікай вочкавай чорнай плямай, абрамленай вузкай белай паласой, за жаберным вечкам. Плаўнікі ў самцоў выцягнутыя. Самкі драбнейшыя, паўнейшыя і бялейшыя за самцоў, брушныя і анальны плаўнікі аранжаватыя.
Арэал і месцы пражывання Жыве ў Паўднёвай Амерыцы ў вярхоўях ракі Парагвай і ў басейне ракі Гуапарэ на тэрыторыі Балівіі і Бразіліі. Бентапелагічная рыба. Жыве сярод падводнай расліннасці ў павольнацякучых водах, на затопленых раўнінах.
Размнажэнне Палаваспелымі становяцца ва ўзросце 8 месяцаў, пладавітасць да 400 ікрынак.
Утрыманне ў акварыуме У Еўропу завезены ў 1950-я, у СССР — у 1960-я.
Папулярная акварыумная рыбка. У акварыумах чорнага арнатуса ўтрымліваюць пры тэмпературы вады +23…27 °C, pH = 6,5 і жорсткасці вады = 4 °dH.
Крыніцы
Літаратура
Кочетов А. М. Декоративное рыбоводство. — М.: Просвещение, 1991. — 384 с. — ISBN 5-09-001433-7
Спасылкі
Катэгорыя:Рыбы Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Харацыніды