Інстытут праграмных сістэм НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне праграмавання і інфармацыйных тэхналогій. Уваходзіць у склад Кібернетычнага цэнтра НАН Украіны.

Гісторыя У 1980 годзе з мэтай цэнтралізацыі работ па распрацоўцы праграмнага забеспячэння ЭВМ і сістэм на аснове новых тэхналогій праграмавання, уніфікацыі і тыпізацыі праграмных сродкаў, арганізацыі іх распаўсюджвання, ўкаранення і суправаджэння ў прамысловым маштабе было створана спецыяльнае канструктарска-тэхналагічнае бюро праграмнага забеспячэння Інстытута кібернетыкі імя В. М. Глушкова АН УССР. У 1992 годзе на аснове бюро паўстаў Інстытут праграмных сістэм Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Структура Аддзел інфармацыйна-камунікацыйных сістэм спецыяльнага прызначэння Аддзел тэорыі камп’ютарных вылічэнняў Аддзел аўтаматызаваных сістэм арганізацыйнага кіравання Аддзел аўтаматызаваных сістэм праграмна-мэтавага кіравання Аддзел праблем мадэлявання і надзейнасці чалавека-машынных сістэм Аддзел праблем практычнай інфарматыкі Аддзел аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны