Бондаўскі ўніверсітэт () — аўстралійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Голд-Кост у штаце Квінсленд.
Агульная характарыстыка Універсітэт заснаваны ў 1987 годзе аўстралійскім прадпрымальнікам Аланам Бондам і з'яўляецца першым прыватным універсітэтам у Аўстраліі. Кампус універсітэта размешчаны ў Робіне, раёне горада Голд-Кост на паўднёвым усходзе штата Квінсленд. Універсітэт вядомы сваёй юрыдычнай адукацыяй і ўваходзіць у тройку лепшых універсітэтаў краіны з пункту гледжання працаўладкавання выпускнікоў.
Структура Школа бізнесу Факультэт медыцыны і навук пра здароўе Факультэт права Факультэт грамадства і дызайну Універсітэцкі каледж
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі