Інстытут тэхнічнай цеплафізікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне цеплафізічных даследаванняў цеплаэнергетычнага абсталявання з выкарыстаннем традыцыйных, узнаўляльных і альтэрнатыўных крыніц энергіі і распрацоўкі метадаў павышэння яго эфектыўнасці, надзейнасці і экалагічнай бяспекі; тэорыі цепламасаабмену і яе прымянення для павышэння эфектыўнасці цеплаабменных працэсаў і выкарыстання ў машынах і прыборах новай тэхнікі; тэорыі цепла- і рэчывапераносу для павышэння энергаэфектыўнасці існуючых і распрацоўкі прынцыпова новых рэсурсазберагальных цеплатэхналогій; тэорыі вымярэння цеплавых велічынь і стварэнне новых цеплафізічных прыбораў і сістэм для кантролю стану тэхнічных аб’ектаў і тэхналогій.
Гісторыя У траўні 1947 г. рашэннем Савета Міністраў Украінскай ССР Інстытут энергетыкі АН УССР (створаны ў 1939 годзе ў г. Харкаў) быў рэарганізаваны ў два самастойных ў два самастойных інстытута: Інстытут электратэхнікі і Інстытут цеплаэнергетыкі АН УССР. З 1964 года — Інстытут тэхнічнай цеплафізікі. Пастановай Бюро Прэзідыума АН УССР ад 07.04.1988 г. № 138 на базе Аддзялення праблем пераўтварэння і выкарыстання электраэнергіі Інстытута электрадынамікі АН УССР, аддзяленняў сістэмных даследаванняў у энергетыцы і высокатэмпературнага пераўтварэння энергіі Інстытута праблем мадэлявання ў энергетыцы АН УССР і Комплексу цепламетрыі ў энергетыцы Інстытута тэхнічнай цеплафізікі АН УССР быў створаны Інстытут праблем энергазберажэння АН УССР з адмысловым канструктарска-тэхналагічным бюро з эксперыментальнай вытворчасцю.
Навуковыя школы Інтэнсіўныя працэсы канвектыўнага цеплаабмену і гідрадынаміка ва ўмовах, характэрных для цеплаэнергетычнага абсталявання Цеплаабмен і гідрадынаміка параўтварэння ў працэсах і апаратах энергетыкі і новай тэхнікі Горная цеплафізіка Навуковыя асновы кіравання працэсамі цепламасаабмену і стварэння энергазберагальных тэхналогій і абсталявання для розных галін народнай гаспадаркі Навуковыя асновы цеплафізічных вымярэнняў
Структура Аддзел цепла- і масаабмену у цеплавых тэхналогіях Лабараторыя цепламасаабменных працэсаў і абсталявання Аддзел высокатэмпературнай тэрмагазадынамікі Лабараторыя мадэлявання працэсаў цепламасаабмену ў энергетычных і цеплатэхнічных аб’ектах Аддзел цеплафізічных асноў энергазберагальных тэхналогій Аддзел цепламасаабмену і гідрадынамікі ў элементах цеплаэнергетычнага абсталявання Лабараторыя працэсаў і тэхналогій цеплазабеспячэння Лабараторыя цепламасаабмену ў шматкампанентных дысперсных сістэмах Аддзел цеплафізікі энергаэфектыўных цеплавых тэхналогій Аддзел цеплафізічных праблем сістэм цеплазабеспячэння Лабараторыя цеплафізічных праблем біяэнергетыкі Лабараторыя цеплафізічных працэсаў у кацельнях Аддзел цепла- і масаабмену у дысперсных сістэмах Лабараторыя «Цеплафізіка імпульсных працэсаў у дысперсных сістэмах» Лабараторыя гігратэрмічных працэсаў Лабараторыя цеплафізічных асноў дысперсна-імпульснага ўводу энергіі ў неаднародныя асяроддзі Лабараторыя тэрмаметрыі
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны