Іцхак Арад, па нараджэнні Ісаак Ізраілевіч Рудніцкі (, ; псеўданімы: Толька-партызан) — ізраільскі вайсковец, брыгадны генерал, гісторык, старшыня праўлення Яд ва-Шэм у 1972—1993 гадах.

Дзеяч беларускага савецкага партызанскага руху, ваяваў супраць літоўскіх лясных братоў.

У 2008 годзе генеральная пракуратура Літвы пачала расследаванне датычна Арада, яго абвінавачваюць у забойствах 38 мірных жыхароў у вёскі Канюкай.

Біяграфія Паводле паходжання яўрэй. Нарадзіўся 11 лістапада 1926 года ў беларускім мястэчку Свянцяны на тэрыторыі міжваеннай Польшчы як Ісаак Ізраілевіч Рудніцкі

Выказваўся супраць прылічэння Галадамору 1930-х гадоў да актаў генацыду, лічыў, што ён меў хутчэй класавы, чым нацыянальны.

Пасля нямецкай акупацыі Літвы і 1941 годзе, Іцхак з сястрой трапілі ў гета.

У 1943 годзе Іцхаку здолеў уцячы з гета і далучыўся да партызанскага атрада «Чапаеў» у беларускіх лясах. Пасля гэтага Арад («Толя») уступіў у літоўскі атрад «Вільня», які, у прыватнасці, займаўся мініраваннем чыгунак па маршрутах Вільня — Мінск — Ленінград. Сам Арад асабіста браў удзел у падрыве 13 эшалонаў.

29 студзеня 1944 годзе савецкія партызаны здзейснілі расправу над літоўскімі жыхарамі вёскі Канюкай, прынамсі 38 мірных жыхароў было забіта. Аперацыяй кіраваў Фёдар Маркаў, былы настаўнік гісторыі ў савецкай яўрэйскай школе і член Вярхоўнага савета Беларускай ССР. Вестка пра з’яўленне Маркава, якога маладыя яўрэі выдатна ведалі, бо былі яго вучнямі ў «Фолксшуле», стала для іх вялікай падтрымкай.

Іцхак інсцэніраваў сваю смерць, сказаў у атрадзе, што пойдзе да дзяўчыны, ноччу пастраляў каля лесу, імітуючы захоп сябе ў палон літоўцамі, і ўцёк. У Польшчу прыбыў 8 траўня 1945 года, за дзень да канца вайны з гітлераўскай Нямеччынай.

Адразу пасля вайны разам з іншым нелегальнымі імігрантамі Арад прыбыў у Палестыну, уступіў у шэрагі ПАЛМАХ (спецпадраздзяленні спачатку Хаганы, а пасля ЦАХАЛ). Пазней Арад даслужыўся да звання брыгаднага генерала ізраільскай арміі. Пайшоў у 1972 годзе ў адстаўку, заняўся даследаваннем гісторыі Халакоста. У 1972—1993 гадах Арад займаў пасаду дырэктара мемарыяла «Яд ва-Шэм».

У 2007 годзе 81-гадовага Арада выклікалі ў пракуратуру Вільнюса па абвінавачанні ва ўдзеле ў забойствах мірных жыхароў. Па звестках літоўскай пракуратуры, Арад, які ў канцы вайны стаў супрацоўнікам НКУС, мог быць вінаваты ў забойствах грамадзянскіх асоб і ўдзельнікаў літоўскага супраціву.

Сам Арад адзначыў: «У яўрэяў у Літве быў невялікі выбар: ісці да месца казні і быць забітым, ці застацца жывымі, гэта значыць сысці ў лясы, падацца да партызан і ваяваць. Не было іншага шляху ўвогуле. Скажу больш, я ганаруся тым, што гэта зрабіў, бо я лічу, што гэта забойцы майго народа, забойцы мільёнаў савецкіх людзей». На яго думку, такім чынам Літва спрабуе «ачысціць» уласную гісторыю: «і гэта ў Літве, дзе дагэтуль за супрацоўніцтва з нацыстамі афіцыйна не асуджаны ніводзін чалавек». Літва звярнулася ў Ізраіль з просьбай уручыць паведамленне пра падазрэнні ў магчымым удзеле ў забойствах грамадзянскіх асоб і ўдзельнікаў антысавецкага супраціву ў Літве былому дырэктару арганізацыі па ўшанаванні памяці ахвяр Халакоста і герояў «Яд ва-Шэм» Араду. Аднак Міністэрства юстыцыі Ізраіля адмовілася выканаць гэту просьбу Літвы. Прадстаўнікі літоўскай і сусветнай яўрэйскай грамад неаднаразова выказвалі незадавальненне юрыдычным пераследам Арада.

Крыніцы