Уакіган () — невялікая рака ў акрузе Лейк, штат Ілінойс, на Сярэднім Захадзе ЗША. Належыць да шэрагу зусім нешматлікіх рэк штата, якія ўпадаюць у возера Мічыган. Рака працякае праз аднайменны горад, у тым ліку яго гістарычны цэнтр. Плошча вадазбору ракі складае 31,5 км² (7785,63 акры)U.S. Geological Survey Geographic Names Information System: Waukegan River.

Рэчышча Геалагічныя асаблівасці, звязаныя з заканчэннем Вісконсінскага зледзянення і растапленнем , прывялі да таго, што большая частка тэрыторыі сучаснага штата Ілінойса са сцёкам у Раку Святога Лаўрэнція апынулася пад вадой — утварыліся Вялікія азёры. Толькі вузкая паласа ўзбярэжнай зямлі на крайнім паўночным усходзе штата мае прыродны сцёк у возера Мічыган, а затым на паўночны ўсход у Канаду. Усяго за некалькі кіламетраў ад ракі заходнія кварталы горада Уакіган перасякае рака Дэс-Плейнс, якая цячэ ў зусім супрацьлеглым кірунку на поўдзень.

Маяк

Каля вусця ракі размешчаны Уакіганскі маяк (), узведзены ў 1889 годзе. У пачатку дваццатага стагоддзя пашыраны пірс, а да вежы дададзена будова туманнага сігналу.

У 1967 годзе на маяку здарыўся сур’ёзны пажар. Хоць чыгунная вежа засталася непашкоджанай, астатняя частка канструкцыі, святло і туманны сігнал былі знішчаны. Ліхтар і рэшткі будовы туманнага сігналу былі выдаленыя, так што зараз ён выглядае гэтак жа, як і да пашырэння пірса. Да сёння застаецца дзейным маяком пад кіраваннем Берагавой аховы ЗШАLight List, Volume VII, Great Lakes (PDF). Light List. United States Coast Guard. 2009. p. 200..

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Ілінойса